15 ліпеня — успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 3, 14–19 Спазнаць любоў Хрыста, якая перавышае ўсялякае разуменне Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Я схіляю калені мае перад Айцом Пана нашага Езуса Хрыста, ад якога бярэ сваю назву кожны народ на нябёсах і на зямлі, каб Ён даў вам, паводле багацця славы сваёй, умацаваць сілы Духам Ягоным дзеля духоўнага чалавека, каб праз веру Хрыстус пасяліўся ў сэрцах вашых, каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові, змаглі зразумець з усімі святымі, чым ёсць шырыня і даўжыня, і вышыня, і глыбіня, і спазнаць любоў Хрыста, якая перавышае ўсялякае разуменне, каб вы напоўніліся ўсёй паўнатою Божай. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 9–10. 11–12. 13–14 (Р.: 12b) Рэфрэн: Навучы мяне Пане, Тваім пастановам. 9. Як юнак захавае беззаганным свой шлях? — * Рэфрэн: 11. У сэрцы маім я схаваў Тваё слова, * Рэфрэн: 13. Я пералічваю сваімі вуснамі * Рэфрэн: Мц 23, 9b. 10b Адзін у вас Айцец Нябесны,і адзін у вас Кіраўнік — Хрыстус. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 23, 8–12 Большы з вас няхай будзе слугою для вас + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вы ж не дазваляйце называць сябе «настаўнік», бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік — Хрыстус. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 06.07.2010 17:26 |