4 жніўня — успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара |
Эзх 3, 16–21 Я ўстанавіў цябе вартаўніком дому Ізраэля Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. У тыя дні: Пан скіраваў да мяне слова, кажучы: Сыне чалавечы, Я ўстанавіў цябе вартаўніком дому Ізраэля. Калі пачуеш слова з Маіх вуснаў, будзеш асцерагаць іх ад Майго імя. Калі Я скажу грэшніку: Напэўна памрэш, — а ты не асцеражэш яго і не скажаш, каб асцерагчы грэшніка ад яго грэшных паводзін дзеля ратунку ягонага, гэты грэшнік памрэ са сваёй віны, але за ягоную кроў Я спаганю з цябе. Аднак калі ты асцеражэш грэшніка, а ён не адвернецца ад свайго беззаконня і грэшных паводзін, ён памрэ са сваёй віны, але ты ўратуеш сваё жыццё. Калі ж Я пастаўлю справядлівага перад выпрабаваннем, а ён адвернецца ад праведнасці сваёй і ўчыніць беззаконне, то ён памрэ, бо ты не асцярог яго ад граху ягонага. І справядлівыя справы яго, якія рабіў, забудуцца, а за ягоную кроў Я спаганю з цябе. Аднак калі ты асцеражэш справядлівага, каб ён не грашыў, і ён не зграшыць, то напэўна і ён будзе жыць, бо ты асцярог яго, і ты сам ўратуеш сваё жыццё. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 117 (116), 1–2. (Р.: Мк 16, 15) Рэфрэн: Ідзіце і абвяшчайце Евангелле. 1. Хваліце Пана, усе народы, * Рэфрэн: Лк 4, 18 Пан намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 35—10, 1 Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Абходзіў Езус усе гарады і вёскі, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы Евангелле валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач. Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць пастыра. Тады Ён кажа вучням сваім: Жніво сапраўды вялікае, ды работнікаў мала; таму маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё. І, паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 04.08.2010 11:04 |