1 жніўня — успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 8, 1–4 Закон Духа жыцця ў Езусе Хрысце вызваліў цябе ад закону граху і смерці Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Няма цяпер ніякага асуджэння тым, хто ў Хрысце Езусе, бо закон Духа жыцця ў Езусе Хрысце вызваліў цябе ад закону граху і смерці. Закон, аслаблены целам, быў бяссільны. Таму Бог, паслаўшы Сына свайго ў постаці грэшнага цела, з-за граху асудзіў грэх у целе, каб апраўданне Закону споўнілася ў нас, якія не паводле цела, але паводле духа паступаюць. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 9. 10. 11. 12. 13. 14 (Р.: 12b) Рэфрэн: Навучы мяне Пане, Тваім пастановам. 9. Як юнак захавае беззаганным свой шлях? — * Рэфрэн: 11. У сэрцы маім я схаваў Тваё слова, * Рэфрэн: 13. Я пералічваю сваімі вуснамі * Рэфрэн: Мц 5, 16 Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 13–19 Вы — святло свету + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час Езус сказаў сваім вучням: Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне людзям. Вы — святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы свяцільнік, не ставяць яго пад пасудзінаю, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах. Не думайце, што Я прыйшоў адмяніць Закон ці Прарокаў: не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, ніводная ёта, ніводная рыска не знікне з Закону, пакуль не збудзецца ўсё. Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным. Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 04.08.2010 10:59 |