29 жніўня — успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля |
Евангелле гэтага ўспаміну з’яўляецца ўласным Ер 1, 17–19 Скажаш ім усё, што Я табе загадаю. Не бойся іх Чытанне кнігі прарока Ераміі. У тыя дні: Пан скіраваў да мяне сваё слова: Ты падпяражаш свае бёдры, устанеш і скажаш ім усё, што Я табе загадаю. Не бойся іх, інакш Я напоўню цябе страхам перад імі. Вось Я зрабіў цябе сёння ўмацаваным горадам, жалезным слупом і меднымі мурамі супраць усёй зямлі, супраць каралёў юдэйскіх, супраць правадыроў іхніх, супраць святароў і народу гэтай зямлі. Яны будуць ваяваць з табою, але не перамогуць цябе, бо Я з табою, — кажа Пан, — каб ратаваць цябе. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 71 (70), 1–2. 3–4а. 5–6а. 15аb і 17 (Р.: пар. 15) Рэфрэн: Вусны мае будуць абвяшчаць Тваё збаўленне. 1. На Цябе, Пане, спадзяюся, * Рэфрэн: 3. Будзь мне скалою прыстанішча, † Рэфрэн: 5. Бо Ты — мая надзея, Божа мой, Пане,* Рэфрэн: 15. Вусны мае будуць абвяшчаць Тваю справядлівасць, Рэфрэн: Мц 5, 10 Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 6, 17–29 Хачу, каб ты даў мне зараз жа на місе галаву Яна Хрысціцеля + Чытанне cвятога Евангелля паводле Марка. У той час: Ірад паслаў схапіць Яна і зняволіў яго ў вязніцы з-за Ірадыяды, жонкі брата свайго Філіпа, таму што ажаніўся з ёй. Бо Ян казаў Іраду: Не дазволена табе мець жонку брата твайго. А Ірадыяда злавалася на яго і хацела забіць, але не магла, таму што Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек справядлівы і святы, і аберагаў яго. Шмат разоў чуў яго і непакоіўся, але слухаў яго з ахвотай. І настаў зручны дзень, калі Ірад у дзень сваіх народзін прыгатаваў вячэру сваім вяльможам, тысячнікам і старэйшынам галілейскім. І ўвайшла дачка гэтай Ірадыяды, і танцавала. І спадабалася яна Іраду і яго гасцям. Кароль сказаў дзяўчыне: Прасі ў мяне, чаго хочаш, і я дам табе. І шмат у чым пакляўся ёй: Чаго ні папросіш, дам табе, нават палову майго каралеўства. Яна выйшла і сказала маці сваёй: Чаго мне папрасіць? Тая адказала: Галаву Яна Хрысціцеля. І яна адразу хутка ўвайшла да караля і папрасіла, кажучы: Хачу, каб ты даў мне зараз жа на місе галаву Яна Хрысціцеля. Кароль вельмі засмуціўся, але з-за клятвы і тых, хто быў пры стале, не захацеў ёй адмовіць. Кароль адразу паслаў ката і загадаў прынесці галаву Яна. Той пайшоў у вязніцу і адсек яму галаву, і прынёс на місе ягоную галаву, і аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе сваёй маці. Калі пра гэта даведаліся вучні Яна, яны прыйшлі і забралі ягонае цела, і паклалі яго ў магілу. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 04.08.2010 13:25 |