22 жніўня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 9, 1–6 Сын дадзены нам Чытанне кнігі прарока Ісаі. Народ, які хадзіў у цемры,убачыў святло вялікае; над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло. Ты памножыў народ, павялічыў радасць. Ён весяліцца перад Табою, як весяляцца ў час жніва, як цешацца пры падзеле здабычы. Бо ярмо, што гняло яго, і кій на плячах ягоных, і розгу прыгнятальніка ягонага Ты зламаў, як у дзень Мадыяма. Бо ўсякі бот ваюючага жаўнера і адзенне, забруджанае крывёю, будзе кінута ў пажар на ежу агню. Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам; і ўлада спачыла на плячах Яго, і дадуць імя Яму: Цудоўны Дарадчык, Бог Моцны, Спрадвечны Айцец, Князь Спакою. Будзе вялікім панаванне Яго, і міру не будзе канца над тронам Давіда і над яго валадарствам, якое Ён умацуе і падтрымае ў правасуддзі і справядлівасці адгэтуль і навекі. Руплівасць Пана Магуццяў учыніць гэта. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 113 (112), 1–2. 3–4. 5–6. 7–8 (Р.: пар. 2) Рэфрэн: Няхай імя Пана праслаўляюць вечна. 1. Хваліце, слугі Пана, * Рэфрэн: 3. Ад усходу сонца да захаду * Рэфрэн: 5. Хто падобны да Пана, * Рэфрэн: 7. Ён падымае беднага з пылу * Рэфрэн: пар. Лк 1, 28 Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою,благаславёная Ты між жанчынамі. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 26–38 Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына + Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі. У той час: Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца. А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага. Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 04.08.2010 13:10 |