21 жніўня — успамін св. Пія Х, папы |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Тэс 2, 2b–8 Мы пажадалі перадаць вам не толькі Божае Евангелле, але і жыццё сваё Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Браты: Мы адважыліся ў Богу нашым абвяшчаць вам Евангелле Божае ў вялікім змаганні. Бо заахвота наша не паходзіць з памылкі, нячыстасці ці падману, але, як мы былі выпрабаваны Богам, каб паверыць ў Евангелле, так і абвяшчаем для таго, каб дагадзіць не людзям, але Богу, які выпрабоўвае сэрцы нашыя. Бо, як ведаеце, мы ніколі не з’яўляліся з ліслівымі словамі ані з карыслівай мэтай, Бог сведка. Мы не шукалі славы ў людзей, ні ў вас, ні ў іншых. Як Апосталы Хрыста мы маглі б быць цяжарам для вас, але мы сталіся немаўлятамі сярод вас і, як карміліца апякуецца дзецьмі сваімі, так і мы з чуласці да вас пажадалі перадаць вам не толькі Божае Евангелле, але і жыццё сваё, таму што вы сталі для нас умілаванымі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 89 (88), 2–3. 4–5. 21–22. 25 і 27 (Р.: пар. 2а) Рэфрэн: Буду славіць вечна міласэрнасць Пана. 2. Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна, * Рэфрэн: 4. Я заключыў запавет з выбраным Маім, * Рэфрэн: 21. Знайшоў Давіда, слугу Майго, * Рэфрэн: 25. З ім мая вернасць і міласэрнасць, * Рэфрэн: Ян 10, 14 Я — добры пастыр, — кажа Пан, —і ведаю авечак Маіх, а мае ведаюць Мяне. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 21, 15–17 Пасі ягнят Маіх. Пасі авечак Маіх + Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна. Калі ж яны паснедалі, Езус кажа Сымону Пятру: Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны? Той адказаў Яму: Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Езус кажа яму: Пасі ягнят Маіх. Зноў кажа яму другі раз: Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне? Ён адказаў: Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе? Езус кажа яму: Пасі авечак Маіх. І кажа яму трэці раз: Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне? Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў яго «ці любіш ты Мяне?», і сказаў: Пане, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Езус кажа яму: Пасі авечак Маіх. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 04.08.2010 13:05 |