20 жніўня — успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 15, 1–6 Накорміць яго хлебам разважнасці і вадою мудрасці напоіць яго. Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха. Хто баіцца Пана, будзе рабіць дабро,а хто трымаецца Закону, здабудзе мудрасць. Як маці, яна выйдзе насустрач яму і, як маладая жонка, прыме яго. Накорміць яго хлебам разважнасці і вадою мудрасці напоіць яго. Ён абапрэцца на яе і не сагнецца, даверыцца ёй і не зведае сораму. Яна ўзвысіць яго па-над бліжнімі яго і на сходзе адкрые яму вусны. Ён знойдзе радасць і вянок весялосці і атрымае ў спадчыну вечнае імя. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 119 (118), 9–10. 11–12. 13–14 (Р.: 12b) Рэфрэн: Навучы мяне Пане, Тваім пастановам. 9. Як юнак захавае беззаганным свой шлях? — * Рэфрэн: 11. У сэрцы маім я схаваў Тваё слова, * Рэфрэн: 13. Я пералічваю сваімі вуснамі * Рэфрэн: Ян 15, 9b. 5b Заставайцеся ў Маёй любові, — кажа Пан, —хто застаецца ўва Мне, той прыносіць багаты плён. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 17, 20–26 Хачу, каб былі са Мною там, дзе Я + Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне. І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як і Мы адно. Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно, каб свет пазнаў, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне. Ойча, хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, былі са Мною там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне перад заснаваннем свету. Ойча справядлівы, свет Цябе не пазнаў, а Я пазнаў Цябе, і гэтыя пазналі, што Ты паслаў Мяне. Я абвясціў ім Тваё імя і абвяшчаць буду, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, а Я ў іх. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 04.08.2010 12:55 |