11 жніўня — успамін св. Клары, панны |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Флп 3, 8–14 Паводле мэты імкнуся да высокага паклікання Божага ў Хрысце Езусе Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў. Браты: Я ўсё лічу стратаю дзеля перавагі пазнання Хрыста Езуса, майго Пана. Дзеля Яго я ўсё страціў і лічу смеццем, каб набыць Хрыста і апынуцца ў Ім не са сваёю справядлівасцю, якая паходзіць з Закону, але з тою, якая паходзіць з веры ў Хрыста, са справядлівасцю ад Бога, заснаванай на веры, каб пазнаць Яго і моц Ягонага ўваскрасення і саўдзельнічаць у цярпеннях Ягоных, прыпадабняючыся да Ягонай смерці, каб нейкім чынам дасягнуць уваскрашэння з мёртвых. Не тое, каб я ўжо атрымаў гэта і ўжо стаў дасканалым, але я імкнуся атрымаць тое, дзеля чаго мяне здабыў Хрыстус Езус. Браты, я не лічу, што ўжо атрымаў гэта, але толькі забываю тое, што за мною, і сягаю да таго, што наперадзе. Паводле мэты імкнуся да высокага паклікання Божага ў Хрысце Езусе. Гэта слова Божае.аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 16 (15), 1–2a і 5. 7–8. 11 (Р.: пар. 5а) Рэфрэн: Ты, Пане, частка спадчыны маёй. 1. Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся, * Рэфрэн: 7. Благаслаўлю Пана, які дае мне параду, * Рэфрэн: 11. Ты дарогу жыцця мне пакажаш, * Рэфрэн: Мц 5, 3 Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 19, 27–29 Вы, якія пайшлі за Мною, у сто разоў больш атрымаеце + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Пётр сказаў Езусу ў адказ: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем? А Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што ў новым стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі, здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 04.08.2010 12:44 |