23 верасня — успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара |
Гал 2, 19–20 Ужо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў. Браты: Праз Закон я памёр для Закона, каб жыць дзеля Бога. Я ўкрыжаваўся разам з Хрыстом, і ўжо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус. А што цяпер жыву ў целе, то жыву вераю ў Сына Божага, які палюбіў мяне і аддаў сябе за мяне. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 128 (127), 1–2. 3. 4–5 (Р.: 1а) Рэфрэн: Шчаслівы кожны, хто баіцца Пана. 1. Шчаслівы кожны, хто баіцца Пана, * Рэфрэн: 3. Жонка твая, як урадлівая вінаградная лаза * Рэфрэн: 4. Вось так будзе благаслаўлёны чалавек, † Рэфрэн: Лк 21, 36 Чувайце ўвесь час і маліцеся, каб вы маглі стаць перад Сынам Чалавечым. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 16, 24–27 Хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той знойдзе яго + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мною. Бо той, хто хоча жыццё сваё зберагчы, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той знойдзе яго. Бо якая ж будзе карысць чалавеку, калі ён здабудзе увесь свет, а душы сваёй прынясе шкоду? Або што дасць чалавек узамен за душу сваю? Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца свайго з Анёламі сваімі, і тады аддасць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 13.08.2010 16:59 |