Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
1 кастрычніка — успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла |
Іс 66, 10–14с Вось Я скірую да яго спакой, як раку Чытанне кнігі прарока Ісаі. Радуйцеся разам з Ерузалемам і весяліцеся ў імусе, хто любіць яго. Радасна весяліцеся разам з ім усе, хто плакаў над ім, каб вы насыціліся ўдосталь ягоным суцяшэннем, каб вы карміліся і перапаўняліся асалодай ягонай славы. Бо так кажа Пан: Вось Я скірую да яго спакой, як раку, і хвалу народаў, як паўнаводны паток. Вас будуць карміць і насіць на руках, і на каленях будуць песціць вас. Як кагосьці суцяшае маці, так Я буду суцяшаць вас, і атрымаеце суцяшэнне ў Ерузалеме. Убачыце, і ўсцешыцца вашае сэрца, і косці вашы расквітнеюць, як трава. І адкрыецца рука Пана слугам Ягоным. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 131 (130), 1. 2–3 Рэфрэн: Сцеражы душу маю ў Тваім спакоі, Пане. 1. Пане, маё сэрца не ганарыцца * Рэфрэн: 2. Але суцяшаў і супакойваў маю душу; † Рэфрэн: пар. Мц 11, 25 Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі, што таямніцу Валадарства Ты адкрыў дзецям. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 18, 1–5 Калі не не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 30.09.2010 13:22 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.