4 кастрычніка — успамін св. Францішка Асізскага |
Гал 6, 14–18 Праз якога свет укрыжаваны для мяне, а я — для свету Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў. Браты: Няхай я не буду хваліцца нічым, акрамя крыжа нашага Пана Езуса Хрыста, праз якога свет укрыжаваны для мяне, а я — для свету. Бо ні абразанне нічога не значыць, ні адсутнасць абразання, але толькі новае стварэнне. І над усімі, хто будзе паступаць паводле гэтага правіла, спакой і міласэрнасць, а таксама над Ізраэлем Божым. Урэшце, няхай ніхто не абцяжарвае мяне, бо я нашу на целе сваім раны Езуса. Ласка нашага Пана Езуса Хрыста з духам вашым, браты. Амэн. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 16 (15), 1–2а і 5. 7–8. 11 (Р.: пар. 5а) Рэфрэн: Ты, Пане, частка спадчыны маёй. 1. Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся, * Рэфрэн: 7. Благаслаўлю Пана, які дае мне параду, * Рэфрэн: 11. Ты дарогу жыцця мне пакажаш, * Рэфрэн: пар. Мц 11, 25 Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі, што таямніцу Валадарства Ты адкрыў дзецям. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 11, 25–30 Ты схаваў гэта ад мудрых і адкрыў гэта дзецям + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час, адказваючы, Езус сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына апроч Айца; і ніхто не ведае Айца, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць. Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 01.10.2010 18:41 |