2 кастрычніка — успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў |
Евангелле гэтага ўспаміну з’яўляецца ўласным Зых 23, 20–23 Мой анёл будзе ісці перад табою Чытанне кнігі Зыходу. Так кажа Пан: Вось Я пашлю анёла свайго, які будзе ісці перад табою і ахоўваць цябе ў шляху, і прывядзе да месца, падрыхтаванага Мною. Зважай на яго і слухай голас ягоны; не пагарджай ім, бо ён не даруе, калі зграшыш, таму што Маё імя на ім. Але, калі ты сапраўды будзеш слухаць голас ягоны і рабіць усё, што Я кажу, я стану ворагам тваіх ворагаў і праціўнікам тваіх праціўнікаў. Мой анёл будзе ісці перад табою і прывядзе цябе ў зямлю амарэяў, і хетэяў, і фэрэзеяў, і хананейцаў, і хевеяў, і евусеяў. І Я пазнішчаю іх. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 91 (90), 1–2. 3–4. 5–6. 10–11 (Р.: пар. 11) Рэфрэн: Няхай Анёлы ахоўваюць шлях твой. 1. Хто жыве пад аховаю Найвышэйшага * Рэфрэн: 3. Ён сам цябе вызваліць з сеткі паляўнічага * Рэфрэн: 5. Не будзем баяцца ні страху начнога, * Рэфрэн: 10. Няшчасце не прыйдзе да цябе, * Рэфрэн: Пс 103 (102), 21 Благаслаўляйце Пана, усе Ягоныя магуцці,слугі Ягоныя, якія выконваюць Яго волю. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 18, 1–5. 10 Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным? Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх, кажучы: Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае. Глядзіце, не пагарджайце ніводным з гэтых малых, бо кажу вам, што Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 01.10.2010 18:36 |