15 кастрычніка — успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла |
Рым 8, 22–27 Дух заступаецца за нас стагнаннямі невымоўнымі Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Мы ж ведаем, што ўсё стварэнне разам стогне і пакутуе ажно да цяперашняга часу. І не толькі яно, але і мы самі, якія маем пачатак Духа, і мы ў сабе стогнем, чакаючы ўсынаўлення, выкуплення цела нашага. Мы ўратаваныя праз надзею. А надзея, калі нехта бачыць, не ёсць надзеяй. Бо, калі хто бачыць, навошта яму яшчэ спадзявацца? Але калі спадзяёмся на тое, чаго не бачым, тады чакаем цярпліва. Таксама і Дух дапамагае ў слабасцях нашых, бо мы не ведаем, аб чым трэба маліцца, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаннямі невымоўнымі. Той жа, хто даследуе сэрцы, ведае, якая думка ў Духа, бо Ён заступаецца за святых па волі Божай. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 19 (18), 8. 9. 10. 11 (Р.: 10b або Ян 6, 63с) Рэфрэн: Прысуды Пана праўдзівыя і ўсе справядлівыя. 8. Закон Пана дасканалы, * Рэфрэн: 9. Загады Пана справядлівыя * Рэфрэн: 10. Боязь Божая беззаганная * Рэфрэн: 11. Больш каштоўныя, чым золата, * Рэфрэн: Ян 15, 9b. 5b Заставайцеся ў Маёй любові, — кажа Пан, —хто застаецца ўва Мне, той прыносіць багаты плён. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 15, 1–8 Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён + Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар. Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае, і кожную, якая дае плод, ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў. Вы ўжо чыстыя дзякуючы слову, якое Я сказаў вам. Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне. Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць. Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне. І збіраюць іх, і кідаюць у агонь, і яна згарае. Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам. Гэтым уславіцца Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 04.10.2010 17:14 |