7 кастрычніка — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай |
Дз 1, 12–14 Трывалі ў малітве разам з Марыяй, маці Езуса Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. Калі Езус узнёсся на неба, Апосталы вярнуліся ў Ерузалем з гары, называнай Аліўнай, што непадалёк ад Ерузалема, на адлегласці суботняй дарогі. І калі ўвайшлі, падняліся ў святліцу, дзе знаходзіліся Пётр і Ян, і Якуб, і Андрэй, Філіп і Тамаш, Барталамей і Мацвей, Якуб Алфеевы і Сымон Зелот, і Юда Якубаў. Усе яны сумесна трывалі ў малітве разам з жанчынамі і Марыяй, маці Езуса, і з братамі Ягонымі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс Лк 1, 46–47. 48–49. 50–51. 52–53. 54–55 (Р.: 49а) Рэфрэн: Вялікае ўчыніў мне Усемагутны. 46. У тыя дні сказала Марыя: Рэфрэн: 48. Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі, * Рэфрэн: 50. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне * Рэфрэн: 52. Скінуў магутных з трону Рэфрэн: 53. Дабром галодных насыціў, * Рэфрэн: 54. Прыняў свайго слугу Ізраэля, * Рэфрэн: пар. Лк 1, 28 Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою,благаславёная Ты між жанчынамі. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 26–38 Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына + Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі. У той час: Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй Анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца. А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага. Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 04.10.2010 16:55 |