3 лістапада — успамін св. Марціна дэ Порэса, законніка |
Флп 4, 4–9 Што беззаганнае, пра гэта думайце Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў. Браты: Радуйцеся заўсёды ў Пану; яшчэ раз кажу: радуйцеся! Лагоднасць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Пан блізка. Ні пра што не турбуйцеся, але ў кожнай малітве і мальбе з удзячнасцю адкрывайце вашыя просьбы Богу. І спакой Божы, які пераўзыходзіць усялякі розум, будзе аберагаць сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысце Езусе. Нарэшце, браты, што ёсць праўдзівае, што годнае, што справядлівае, што беззаганнае, што ласкавае, што хвалебнае, калі гэта нейкая цнота або нешта годнае пахвалы — пра гэта думайце. Чаму навучыліся, і што прынялі, і пачулі, і ўбачылі ўва мне, тое чыніце, і Бог спакою будзе з вамі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 131 (130), 1. 2–3 Рэфрэн: Сцеражы душу маю ў Тваім спакоі, Пане. 1. Пане, маё сэрца не ганарыцца * Рэфрэн: 2. Але суцяшаў і супакойваў маю душу; † Рэфрэн: Ян 13, 34 Новую запаведзь даю вам, — кажа Пан, —каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 22, 34–40 Любі Пана Бога твайго і любі бліжняга твайго, як самога сябе + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам. І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе? Езус сказаў яму: Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж — падобная да яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 02.11.2010 13:02 |