11 лістапада — успамін св. Марціна Турскага, біскупа |
Іс 61, 1–3а Пан намасціў мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім (пар. Лк 4, 18) Чытанне кнігі прарока Ісаі. Дух Пана Бога на мне,бо Пан намасціў мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім. Паслаў мяне перавязваць раны змучаных сэрцаў, прапаведаваць вызваленне палонным і вязням — свабоду; абвяшчаць год ласкі Пана, і дзень помсты нашага Бога; каб суцяшаць усіх засмучаных, каб развесяліць тых, хто плача на Сіёне, каб даць ім вянок замест попелу, алей радасці замест суму, вопратку хвалы замест духа маркоты. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 89 (88), 2–3. 4–5. 21–22. 25 і 27 (Р.: пар. 2а) Рэфрэн: Буду славіць вечна міласэрнасць Пана. 6. Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна, * Рэфрэн: 8. Я заключыў запавет з выбраным Маім, * Рэфрэн: 21. Знайшоў Давіда, слугу Майго, * Рэфрэн: 25. З ім мая вернасць і міласэрнасць, * Рэфрэн: Ян 13, 34 Новую запаведзь даю вам, — кажа Пан, —каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 25, 31–40 Што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе Анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў — леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; Тады адкажуць Яму справядлівыя: Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе? I Валадар скажа ім у адказ: Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 08.11.2010 18:41 |