21 лістапада — успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі |
Зах 2, 14–17 Радуйся, дачка Сіёна, бо вось Я іду Чытанне кнігі прарока Захарыі. Весяліся і радуйся, дачка Сіёна,бо вось Я іду і пасялюся пасярод цябе, — кажа Пан. І многія народы прыйдуць да Пана ў дзень той, і стануць для Яго народам. І Я пасялюся пасярод цябе, і ты пазнаеш, што Пан Магуццяў паслаў Мяне. Пан возьме ва ўладанне Юду, сваю спадчыну на Святой зямлі, і зноў выбера Ерузалем. Замоўкні, усялякае цела, перад абліччам Пана, бо Ён падымаецца са свайго святога жылля. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс Лк 1, 46–47. 48–49. 50–51. 52–53. 54–55 (Р.: 49а) Рэфрэн: Вялікае ўчыніў мне Усемагутны. 46. У тыя дні сказала Марыя: Рэфрэн: 48. Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі, * Рэфрэн: 50. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне * Рэфрэн: 52. Скінуў магутных з трону Рэфрэн: 54. Прыняў свайго слугу Ізраэля, * Рэфрэн: Лк 11, 28 Шчаслівыя, хто слухае слова Божаеі захоўвае яго. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 12, 46–50 Працягнуўшы руку сваю да вучняў, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Калі Езус прамаўляў да людзей, Маці і браты Ягоныя стаялі звонку і хацелі пагаварыць з Ім. І нехта сказаў Яму: Вось Маці Твая і браты Твае звонку стаяць і хочуць пагаварыць з Табою. Ён жа адказаў таму, хто звярнуўся да Яго: Хто маці Мая і хто браты Мае? І, працягнуўшы руку сваю да вучняў сваіх, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае. Бо кожны, хто выконвае волю Айца Майго, які ёсць у небе, той Мне брат, і сястра, і маці. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 11.11.2010 18:25 |