ІІI Нядзеля Адвэнту, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 61, 1–2а. 10–11 Узрадуюся ў Пану Чытанне кнігі прарока Ісаі. Дух Пана Бога на мне,бо Пан намасціў мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім. Паслаў мяне перавязваць раны змучаных сэрцаў, прапаведаваць вызваленне палонным і вязьням — свабоду; абвяшчаць год ласкі Пана. Узрадуюся ў Пану, узвесяліцца душа мая ў Богу маім; бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўлення, плашчом справядлівасці ахінуў мяне, як жаніха, увянчаў каронай, як нявесту, упрыгожыў сваімі каштоўнасцямі. Бо, як зямля дае сваю расліннасць, і, як сад родзіць пасеянае ў ім, так Пан Бог учыніць, што ўзыдзе справядлівасць і слава перад усімі народамі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Лк 1, 46b–48. 49–50. 53–54 (Р.: Іс 61,10b) Рэфрэн: Душа ўзвесяліцца ў Богу маім. 46. Велічае душа мая Пана, * Рэфрэн: 49. Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, * Рэфрэн: 53. Дабром галодных насыціў, * Рэфрэн: 1 Тэс 5, 16–24 Дух ваш і душа, і цела няхай захаваюцца без заганы ў прайсце Пана Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Браты: Заўсёды радуйцеся, няспынна маліцеся. За ўсё дзякуйце, бо такая адносна вас Божая воля ў Езусе Хрысце. Духа не гасіце. Прароцтвамі не пагарджайце. Усё правярайце, трымайцеся добрага. Устрымлівайцеся ад усялякага роду зла. Сам жа Бог спакою няхай асвяціць вас цалкам, і ўвесь дух ваш, і душа, і цела, няхай захаваюцца без заганы ў прыйсце Пана нашага Езуса Хрыста. Верны той, хто вас кліча; Ён гэта і здзейсніць. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Іс 61, 1 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Дух Пана Бога на мне, бо Пан намасціў мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 1, 6–8. 19–28 Сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло. І вось сведчанне Яна. Калі юдэі паслалі з Ерузалема святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: Хто ты? Ён абвясціў, і не выракся, і вызнаў: Я не Хрыстус. І спыталіся ў яго: Дык хто ж? Ты Ілля? І сказаў: Не. Ты прарок? І ён адказаў: Не. Тады сказалі яму: Хто ж ты, каб нам адказаць тым, хто паслаў нас. Што гаворыш ты пра самога сябе? Ён сказаў: Я голас таго, хто кліча ў пустыні: раўняйце дарогу Пану, як сказаў прарок Ісая. А пасланцы ж былі з фарысеяў. І яны спыталіся ў яго: Тады чаму ты хрысціш, калі ты ні Хрыстус, ні Ілля, і ні прарок? Ян сказаў ім у адказ: Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце, той, хто ідзе за мною, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях ягоных. Было гэта ў Бэтаніі, за Ярданам, дзе хрысціў Ян. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 24.09.2010 15:21 |