Ойча Нябесны, у слаўнай асобе Божага Слугі Эдварда Вайніловіча Ты адкрываеш нам веліч яго хрысціянскага духу любові і служэння Богу і бліжнім, што выяўлялася ў яго закліку, поўным пакоры: Так хацеў Бог!
Чэрпаючы сілу ў малітве і сакрамэнтах, ён заставаўся верным мужам і бацькам сям’і, дзяржаўным дзеячам і будаўніком святыняў. Жывая вера была яго ўнутраным святлом, паходняю дабрыні і справядлівасці да людзей розных веравызнанняў, у якіх заўсёды бачыў брата і сястру, а дзецям-сіротам быў айцом і апекуном.
Добры Божа, дай і мне зразумець сваё зямное і хрысціянскае пакліканне. Адкрый сэрца маё на Тваю святую волю, бо толькі тады я змагу зрабіць больш добрага для сваёй душы, сям'і, Бацькаўшчыны, хрысціянскага народу і ўсяго чалавецтва.
Аб’яві Тваю святую волю праз заступніцтва Слугі Твайго Эдварда і выслухай просьбу маю (назваць просьбу…), якую ўзношу да Цябе з надзеяй, што ў хуткім часе ён будзе ўключаны ў лік Тваіх святых. Амэн.
IMPRIMATUR Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Мінск, № 70/к/16 ад 10.04.2016 г.
Пра ласкі, атрыманыя праз заступніцтва Божага Слугі Эдварда Вайніловіча, просім паведаміць па адрасе: касцёл св. Сымона і св. Алены, 220050 г. Мінск вул. Савецкая, 15, тэл: +375 17 200 44 15, e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.+375 17 200 44 15
|