|
18.05.2015 03:00 |
|
«Будзьце адважнымі: Я перамог свет»
У той час: Вучні сказалі Езусу: Вось цяпер Ты гаворыш адкрыта і не кажаш ніякай прыпавесці. Цяпер мы ведаем, што Ты ведаеш усё і не маеш патрэбы, каб нехта пытаўся ў Цябе. Таму верым, што Ты выйшаў ад Бога. Езус адказаў ім: Цяпер верыце? Вось надыходзіць гадзіна і ўжо надышла, што вы рассеецеся кожны ў свой бок, а Мяне пакінеце аднаго. Але Я не адзін, бо Айцец са Мною. Гэта Я сказаў вам, каб вы мелі ўва Мне спакой. У свеце зведаеце ўціск, але будзьце адважнымі: Я перамог свет.
|