Санктуарый святога Андрэя Баболі ў Іванаве |
Статус санктуарыя пры касцёле Узвышэння святога Крыжа ў Іванаве
замацаваны дэкрэтам біскупа Пінскага Антоні Дзям’янкі 16.05.2013 г.
згодна з канонамі 1230-1234 Кампендыя Каталіцкага Касцёла. «Няхай гэтае месца стане для вернікаў школаю, у якой яны будуць вучыцца міласэрнасці, — адзначыў у гэтым дэкрэце біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. — У сувязі з гэтым звяртаю ўвагу на тое, што неабходна па меры магчымасці атуліць асабліваю апекаю людзей, якіх закранула духоўнае і матэрыяльнае ўбоства». Галоўная ўрачыстасць святкуецца 16 мая.
Культ святога Андрэя Баболі пачаў распаўсюджвацца ў 1702 г, праз 45 гадоў пасля яго смерці, калі ён сам «нагадаў пра сябе» рэктару езуіцкага калегіума ў Пінску а. Марціну Гадэбскаму. Цела святога знайшлі сярод мнoгix пахаваных езуітаў у падзямеллі касцёла пры калегіуме i змясцілі асобна. Каля труны Андрэя Баболі пачалі збірацца i маліцца шматлікія групы людзей.
На Палессі культ Андрэя Баболі набыў новы аспект тады, калі святы быў абвешчаны апекуном Пінскай дыяцэзіі (28 кастрычніка 1925 г.), а ў святыні ў Янаве з’явіліся рэліквіі — рабро благаслаўлёнага (16 мая 1926 г.). Атрыманне такой значнай рэліквіі было вынікам намаганняў біскупа Зыгмунта Лазінскага, прыхільнасці Папы Пія XI i айцоў езуітаў: правінцыяла ксяндза Станіслава Сопуха i генерала ксяндза Уладзіміра Ледухоўскага. Рэліквіі з Рыма прывёз пасол доктар Ян Залуска. 16 мая 1926 г. на спецыяльным цягніку пад кіраўніцтвам біскупа Зыгмунта Лазінскага прыехала экуменічная пілігрымка з рэліквіямі апекуна. У ёй прынялі ўдзел духоўныя i свецкія асобы, католікі i праваслаўныя. 3 чыгуначнага вакзала ў Янаве рэліквіі былі ўрачыста прынесеныя да алтара, пабудаванага на рыначнай плошчы побач з каталіцкаю святыняю Узвышэння святога Крыжа i праваслаўным Пакроўскім храмам. Па дарозе працэсія затрымалася на тым месцы, дзе Андрэй Баболя быў затрыманы казакамі i дзе распачаліся яго цярпенні. Пасля літургіі, якая адбылася па заходнім i ўсходнім абрадах, рэліквіі былі перанесены ў касцёл, які з гэтага часу стаў месцам асаблівага культу апекуна Пінскай дыяцэзіі. Традыцыя пілігрымавання Гэтая гістарычная працэсія паклала пачатак мясцовай трасе пілігрымавання з трыма прыпынкамі: месцам затрымання св. Андрэя Баболі, месцам яго мучаніцкай смерці i святыняю. Дбаючы пра культ апекуна дыяцэзіі, 6icкуп 3ыгмунт Лазінскі паклапаціўся, каб у янаўскай святыні быў узведзены алтар у гонар св. Андрэя Баболi i каб кожны год у першую нядзелю пасля 16 мая ў Янаў з усёй дыяцэзіі прыбывалі пілігрымкі з удзелам біскупаў, святароў i семінарыстаў. У перыяд з 1939 па 1990 гг. афіцыйныя пілігрымкі спыніліся — спачатку па прычыне нямецкай акупацыі, а потым з-за разбурэння парафіяльнай структуры i праграмнай атэізацыі, якую праводзіла дзяржава; ліквідацыі крыжоў i каплічкі св. Андрэя, закрыцця касцёлаў уладамі БССР i прызначэння ix на свецкія мэты. 3 1954 па 1990 гг. кс. Казімір Свёнтэк адзін або разам з кс. Станіславам Рыжко (памёр у 1984 г.) пасля вяртання з высылкі кожны год здзяйсняў пілігрымку з Пінска ў Іванава. 16 мая 1990 г. распачаўся новы этап у гісторыі культу св. Андрэя Баболi ў Іванаве i ў Пінскай дыяцэзіі. У гэты дзень сюды прыбыла пілігрымка з Польшчы, арганізаваная Марыяй Владарскай-Грынык, дачкою ўладальнікаў маёнтка Магільна, тэрыторыя якога ў наш час з’яўляецца часткаю Іванава. Гэтая пілігрымка паклала пачатак штогадовым пілігрымкам з-за мяжы — з Польшчы, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Аргенціны, Аўстраліі, Украіны i іншых дзяржаў. Ix арганізоўвае Таварыства пашырэння культу святога Андрэя Баболі — ТПКАБ), якое было створана ў 1990 г. стараннямі М. Грынык пры падтрымцы айцоў езуітаў. У перыяд з 1990 да 1994 г. пілігрымы, якія прыбывалі ў Іванава, маліліся толькі ў двух месцах: месцы затрымання i месцы мучаніцтва св. Андрэя, таму што касцёл надалей заставаўся ў руках дзяржаўнай улады. Дзякуючы адраджэнню парафіяльнай супольнасці i вяртанню касцёла культ апекуна дыяцэзіі працягваў развівацца. 28 лістапада 1994 г. касцёл быў вернуты дзякуючы старанням кс. Станіслава Паўліны FDP, які 4 снежня таго ж года цэлебраваў у iм першую святую Імшу з удзелам шматлікіх вернікаў. Абраз святога Баболі 16 мая 1995 г. у месцы мучаніцкай смерці св. Андрэя ксёндз пробашч С. Паўлiна благаславіў абраз св. Андрэя Баболі — копію абраза з касцёла езуітаў у Познані, напісаную Станіславам Грыныкам, мужам Марыі Грынык. Гэты абраз быў дарам ад ТПКАБ. Пасля ўнясення абраза ў касцёл адбылася яго ўрачыстая інтранізацыя. Затым была адкрыта выстава, прысвечаная св. Андрэю. Пачынаючы з 13 ліпеня 1944 г. рэліквіі св. Андрэя Баболі захоўваліся ў доме арганіста Антонія Тызенгаўза, а затым, з 1957 г., — у пінскай катэдры. Сюды ix прывёз кс. Вацлаў Язевіч SJ. Ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк перадаў рэліквіі ў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Іванаве, даручыўшы апеку над імі ксяндзу пробашчу Тадэвушу Стэчкоўскаму FDP, які выконваў гэтае служэнне да сваёй нечаканай смерці 14 чэрвеня 2012 г. Варта адзначыць, што пілігрымкі прыбывалі ў Іванава нягледзячы на адсутнасць у ім рэліквій i абраза Андрэя Баболi, а таксама магчьгмасці памаліцца ў святыні. Пілігрымкі прыбывалі з Беларусі i з-за мяжы на цягніках, аўтобусах, прыватных аўтамабілях, матацыклах, веласіпедах, а таксама пешшу з Пінска, Бярозы, Пружанаў i iншых мясцовасцяў Беларусі. У Пінскай дыяцэзіі былі арганізаваны спецыяльныя набажэнствы з нагоды 350-й гадавіны мучаніцтва i 75-й гадавіны кананізацыі яе апекуна, былі праведзены таксама парафіяльныя мicii з прысутнасцю рэліквій i абраза з Іванава, а таксама конкурс на веданне звестак пра св. Андрэя. Намаганнямі Кангрэгацыі ксяндзоў арыяністаў былі выдадзены таксама розныя публікацыі, абразкі i медалікі. Падчас кананічных візітацый ксёндз кардынал аддаваў парафii ў апеку св. Андрэю, раздаваў абразкі з яго выяваю, заахвочваючы да малітвы, якая была на ix надрукавана. У іванаўскім касцёле кожны дзень чытаецца малітва да св. Андрэя. |