Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гродна — парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец) |
ул. Кабяка, 12/2-25 г. Гродна 230026 Тэл.: (8-0152) 54-09-68 ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
вЗ гісторыі парафіі Парафія Божай Міласэрнасці ў гарадскім мікрараёне Вішнявец пачала сваё існаванне 5 снежня 1995г. (дата рэгістрацыі), гэта самая вялікая парафія горада — больш за 50.000 вернікаў. Спачатку вернікі арэндавалі пад правядзенне набажэнстваў розныя памяшканні. Але 12 ліпеня 1999 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяцілі крыж і месца пабудовы касцёла на вул. Кабяка, 14. Апякуюцца парафіяй ксяндзы-сэрцане — ордэн Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. 21 чэрвеня 2003 г. быў рукапакладзены ў сан святара першы сэрцанін на Беларусі — кс. Віктар Сівіцкі. На 2003 г.парафія налічвала больш за 7000 вернікаў. 25 мая 2005 г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і кардынал Станіслаў Нагі пасвяцілі вуглавы камень новага касцёла. Праект святыні ў 1998 г. распрацаваў праектны інстытут «Гроднагражданпраект» (ГАП Штэн А. А., ГІП Казакевіч З. В.), там жа была выканана ў 2004 г. і карэктура праекта плябаніі (ГАП Баяк О. В., ГІП Мороз С. С.). Комплекс касцёла, збудаваны ў стылі неа-канструктывізму з вонкавай чырвонай цэглы, мае складаны план. Дамінантай архітэктурнага ансамбля з’яўляюцца сам касцёл, малітоўная зала якога мае рамбавідны план, і высокая чацверыковая вежа-званіца. Да алтарнай частцы касцёла дабудаваны 2-павярховы аб’ём плябаніі і парафіяльнага цэнтра. Тэрыторыя касцёла ўвосень 2006г. абнесена металічнай агароджай на каменных слупах. Залавы інтэр’ер касцёла перакрыты сістэмай маналітных бетонных плоскіх і рабрыстых скляпенняў. Галоўны алтар касцёла, прысвечаны Божай Міласэрнасці — велічны тытульны абраз гродзенскага мастака Валерыя Этоля 23 красавіка 2006 г. асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Справа ад сходаў прэзбітэрыя стаіць фігура св. а. Піо. Пакуль у малітоўнай зале яшчэ ідзе будаўніцтва, святая Імша служыцца ў капліцы, якая прыбудавана злева пад хорамі. На алтарнай сцяне над табернакулем змешчана разьбяное Укрыжаванне на фоне стукавых промняў, у нішах бочных сценаў усталяваныя фігуры Маці Божай і св. Юзафа. |
||
Адноўлена 08.09.2009 12:00 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.