Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Сакрамэнт канфірмацыі ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне прынялі 180 чалавек |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 10.05.2013 12:33 |
|
Літургія прайшла ў вельмі цёплай і святочнай атмасферы. Музычнае аздабленне Імшы забяспечыў хор «Cantate Domino». Вялікую радасць з вернікамі, якія прынялі сакрамэнт канфірмацыі, падзялілі таксама іх родныя і знаёмыя. Дзякуючы за пастырскую паслугу, парафіяне запэўнілі біскупа ў тым, што будуць старацца кіравацца ў жыцці хрысціянскімі каштоўнасцямі і быць вернымі сведкамі Хрыста. Кс. Эдуард Сінкевіч |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, 9 мая, у парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне адбылася святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі. Дары Святога Духа біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў 180 парафіянам, якія на працягу двух гадоў праходзілі адпаведную падрыхтоўку.
для друку