Вернікі гродзенскай парафіі прынялі сакрамэнт канфірмацыі з рук біскупа Кашкевіча |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
14.05.2013 13:59 |
12 мая вернікі гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа падчас урачыстай святой Імшы атрымалі сакрамэнт канфірмацыі, які ўдзяліў біскуп Аляксандр Кашкевіч. На літургіі прысутнічаў дэкан дэканату Гродна – Захад кс. прэлат Юзаф Трубовіч, іншыя святары, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне са сваімі выхаваўцамі, блізкія і родныя кандыдатаў. На пачатку літургіі біскупа прывітаў пробашч парафіі кс. прэлат Антоні Ханька, які выказаў вялікую радасць з прысутнасці пастыра Касцёла Гродзенскай дыяцэзіі. Словы прывітання скіравалі таксама дзеці. Кс. Ян Раманоўскі |
Фотарэпартаж |