Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.05.2013 18:46

12 мая Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі. Падчас Імшы, якая адбылася перад цудатворным абразом Маці Божай, прадстаўнік Святога Айца ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі амаль 100 вернікам.

Сярод прымаючых сакрамэнт былі моладзь і дарослыя.

У гаміліі арцыбіскуп заахвоціў усіх удзельнікаў урачыстасці, асабліва тых, хто прымаў гэты сакрамэнт, каб агнём Духа Святога, запаленым у іх сэрцах, яны дзяліліся з усімі, таксама запальваючы іх Божай любоўю, бо гэты агонь нельга захоўваць толькі для сябе.

Тлумачачы словы апостала Паўла «Розныя дары ласкі, але той жа Дух», Апостальскі Нунцый сказаў пра ўзбагачэнне Касцёла, які з’яўляецца адной сям’ёй, разнастайнасцю і багаццем кожнага з хрысціянаў, на ўзор разнастайнасці кветак, якія разам робяць сад прыгожым і багатым.

А. Казімір Мараўскі OCD


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме