Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Дзям’янка ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Баранавічах
Беларусь - Пінская дыяцэзія
13.05.2013 15:38

11 мая ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах 28 вернікаў атрымалі з рук біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі сакрамэнт канфірмацыі.

У гаміліі біскуп звярнуў увагу на тое, як змяніліся Апосталы пасля Пяцідзясятніцы — настолькі, што сталі гатовы абвяшчаць Евангелле не толькі словам, але пацвердзілі тое, што прапаведвалі мучаніцкай смерцю.

Іерарх патлумачыў, якія дары Духа Святога атрымліваюць кандыдаты да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі і для чаго яны ім патрэбны. Таксама пінскі ардынарый нагадаў пра задачу глыбей пазнаваць Хрыста і паглыбляць свае рэлігійныя веды чытаннем рэлігійнай літаратуры, і пра тое, што вернікам трэба быць гатовымі дапамагаць Касцёлу.

Па словах іерарха, тыя, хто атрымлівае сакрамэнт канфірмацыі, павінны быць адказнымі за Касцёл. Яны, як дадаў, змогуць несці Хрыста там, куды не зможа прыйсці біскуп або святар.

Біскуп пажадаў вернікам выканаць гэтую задачу самым лепшым чынам і атрымаць ад Бога дар вечнага жыцця.

Кс. Януш Фэштэр SVD

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме