Іерархі Касцёла прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях у Дзень Перамогі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
09.05.2013 13:33 |
9 мая 2013 г. іерархі Каталіцкага Касцёла прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар 68-й гадавіны Перамогі ў Мінску. На плошчы Перамогі прысутнічалі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ад каталіцкіх іерархаў ляглі кветкі і вянкі да манумента Перамогі. Вянок да манумента ўсклаў таксама Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, грамадскіх аб’яднанняў, дыпламатычнага корпуса, Беларускай Праваслаўнай Царквы. Анастасія Грышан |