80 вернікаў парафіі ў Крамяніцы атрымалі сакрамэнт канфірмацыі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
24.04.2013 10:39 |
Урачыстым, духоўна багатым і вельмі чаканым выдаўся аўторак 23 красавіка 2013 года для вернікаў парафіі Крамяніца і іх родных. У гэты дзень, ва ўспамін святога Юрыя, мучаніка, і ў парафіяльны адпуст святыні біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 80 вернікам. Святочная Імша пачалася з прывітальнага слова дзяцей, моладзі, людзей старэйшага ўзросту да іерарха як выказванне вялікай радасці і пашаны ад таго, што сваім візітам біскуп благаславіў парафію і парафіян. Шчырыя словы ўдзячнасці за гаючае Божае слова і самаадданую, бескарысную працу адрасавалі ўдзельнікі ўрачыстасці свайму пробашчу ксяндзу каноніку Кшыштафу Янасу. Дзякуючы яго нястомнаму клопату пра сваіх парафіянаў, у касцёле ўстаноўлены новыя вітражы, пабудаваны каплічкі Крыжовага шляху Езуса Хрыста вакол касцёльнай званіцы — усё гэта іерарх асвяціў у гэты дзень. Антаніна Скуба Канфірмацыя — сакрамэнт хрысціянскай сталасці ў Касцёле. У ім Езус Хрыстус удзяляе ахрышчаным Духа Святога, які ў дзень Пяцідзясятніцы быў праз Яго спасланы на Апосталаў. Кожны ахрышчаны можа і павінен прыняць сакрамэнт канфірмацыі. Удзяляе гэты сакрамэнт біскуп. |
Фотарэпартаж |