| Хор Гродзенскай дыяцэзіі ўшанаваў святую Цэцылію | 
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія | 
| 23.11.2012 10:14 | 
| 
 У літургіі ўдзельнічалі святары, сярод якіх былі кс. Раман Катлімоўскі, кс. Ян Кучынскі, кс. Павел Салабуда, вернікі Гродна, а таксама Генеральны консул РП у Гродне Анджэй Хадкевіч разам з жонкай. Прысутных прывітаў пробашч парафіі кс. Эрнэст Будын SCJ.  У гаміліі кс. Раман Катлімоўскі нагадаў гісторыю жыцця святой Цэцыліі, падкрэсліўшы вялікае сведчанне, якое гэтая мучаніца ІІІ стагоддзя дала сваім жыццём і верай.  Кс. Эдуард Сінкевіч | 
| Фотарэпартаж | 












 22 лістапада, у літургічны ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі, святую ўшанаваў хор Гродзенскай дыяцэзіі «Cantate Domino». Хор упрыгожыў сваім спевам вячэрнюю святую Імшу, якую ўзначаліў у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці біскуп Аляксандр Кашкевіч.
22 лістапада, у літургічны ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі, святую ўшанаваў хор Гродзенскай дыяцэзіі «Cantate Domino». Хор упрыгожыў сваім спевам вячэрнюю святую Імшу, якую ўзначаліў у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці біскуп Аляксандр Кашкевіч. для друку
 для друку
