У Германіі адбудзецца развітальны канцэрт для Бэнэдыкта XVI |
19.02.2013 10:47 |
Ініцыятыва «Deutschald pro Papa» («Германія для Папы») рыхтуе канцэрт-падзяку на заканчэнне Пантыфікату Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Імпрэза плануецца 2 сакавіка ў базыліцы Маці Божай у Рэгенсбургу і павінна, па словах біскупа гэтага горада Рудольфа Вадэрхольцэра, выявіць «сувязі паміж верай і цярпеннем». Ідэю канцэрта прапанаваў брат Пантыфіка кс. Георг Ратцынгер. Музычная праграма будзе ўключаць, акрамя арый і харалаў на Вялікі пост, урыўкі з пасланняў Папы. (AG) |