У Папскім Грыгарыянскім універсітэце прайшла канферэнцыя на тэму рэлігіі і атэізму ў эпоху глабалізацыі |
Дзяржава Ватыкан
|
02.03.2013 14:37 |
1 сакавіка ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце праходзіла канферэнцыя «Рэлігія і атэізм у эпоху глабалізацыі: грамадства, дэмакратыя і знешняя палітыка». У cімпозіуме ўдзельнічаў старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў канферэнцыі былі канфлікты, якія ўзнікаюць паміж свецкім і рэлігійным светапоглядамі, калі гаворка заходзіць пра правы меншасцяў, у тым ліку права на свабоду веравызнання.
На форуме выступілі спецыялісты ў галіне еўрапейскай, амерыканскай, індыйскай палітыкі, палітолагі-ўсходазнаўцы і ісламазнаўцы.
На пасяджэнні прагучалі даклады на тэмы: «Ці можа індыйскі секулярызм даць урок Еўропе?», «Рэлігія і палітыка: ці існуе сапраўды выключнасць ісламскага свету?», «Турэцкі досвед секулярызму: параўнаўчы погляд на секулярызм» і іншыя. (AG)
|