Вынікі онлайн-канферэнцыі на тэму «Шлюб з чалавекам іншага веравызнання» |
Беларусь |
06.02.2013 14:35 |
З 21 студзеня па 4 лютага на нашым партале можна было пакінуць пытанні да онлайн-канферэнцыі, прысвечанай тэме «Шлюб з чалавекам іншага веравызнання». На пытанні чытачоў Catholic.by адказвае сакратар Рады па справах сям’і, Нацыянальны душпастыр сем’яў а. Пётр Фраштэнга OCD. А. Пётр Фраштэнга OCD скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Познані. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1999 годзе. Працаваў у Канстанцінаве (Будслаўскі дэканат), сёння — пробашч парафіі Маці Божай Зоркі Евангелізацыі ў Сініло.
Не ведаю, чаму спадарыня Вольга прыйшла да высновы, што дзеці са змешанага сужэнства, заключанага ў Каталіцкім Касцёле, павінны былі б быць ахрышчанымі ў Праваслаўнай Царкве. Звычайная логіка падказвала б іншы адказ. А менавіта, паколькі сужэнскі саюз быў заключаны ў Каталіцкім Касцёле, то дзяцей трэба было б таксама ахрысціць у Каталіцкім Касцёле. На самой справе так ёсць. І цяпер растлумачу, чаму. Католік, каб заключыць сапраўднае сужэнства ў Каталіцкім Касцёле з некаталіцкай асобай, членам рэлігійнай супольнасці, якая не мае еднасці з Каталіцкім Касцёлам, абавязаны да выканання патрабаванняў, прадугледжаных у ККП (Кодэкс Кананічнага Права — Рэд.) кан. 1125. Я ўзгадаю толькі адно з іх, якое адносіцца да пастаўленага пытання. А менавіта, каталіцкі бок перад заключэннем сужэнства падпісвае дакумент, у якім гарантуе, што ўчыніць усё, што ад яго залежыць, каб дзеці, якія будуць з гэтага сужэнства, былі ахрышчаны і выхаваны ў каталіцкай веры. Некаталіцкі бок таксама падпісвае дакумент, у якім інфармуецца пра абяцанні, якія вынікаюць з узгаданага канону. 2. Кацярына, 26 гадоў, Масква Каб добра зразумець адказ на пытанне, пастаўленае спадарыняй Кацярынай, трэба нагадаць кан. 844 ККП: § 2. Наколькі гэтага патрабуе неабходнасць альбо заахвочвае сапраўдная духоўная карысць і, калі няма небяспекі памылкі або cтраты веры, дазваляецца вернікам, для якіх фізічна альбо маральна немагчыма трапіць да каталіцкага распарадчыка, прыняць сакрамэнты пакаяння, Эўхарыстыі і намашчэння хворых ад некаталіцкіх распарадчыкаў той рэлігійнай супольнасці, у якой узгаданыя сакрамэнты сапраўдныя. § 3. Каталіцкія распарадчыкі годна ўдзяляюць сакрамэнты пакаяння, Эўхарыстыі і намашчэння хворых членам Усходніх Касцёлаў, якія не маюць поўнага адзінства з Каталіцкім Касцёлам, калі вернікі самі аб гэтым просяць і адпаведна да іх падрыхтаваныя. Гэта адносіцца таксама да членаў іншых Касцёлаў, якія, паводле адзнакі Апостальскай Сталіцы, калі гаворка ідзе пра сакрамэнты, знаходзяцца ў той жа сітуацыі, што і Усходнія Касцёлы. Гэта значыць, што калі змешанае сужэнства (напр., католік з праваслаўнай асобай) ідзе ў каталіцкі касцёл, то тады праваслаўная асоба, калі папросіць аб гэтым і адпаведна да гэтага падрыхтаваная, можа прыняць сакрамэнты, пра якія ідзе гаворка. Калі ж гаворыцца пра ўдзел гэтых асоб у набажэнстве ў праваслаўнай царкве, то сітуацыя крыху іншая. Католік можа прыступіць да названых сакрамэнтаў толькі тады, калі няма фізічнай магчымасці прыняць іх ад каталіцкага распарадчыка і няма небяспекі страты веры. 3. Давід, 37 гадоў, Горкі
Калі б, аднак, зацікаўленыя асобы хацелі заключыць сужэнства ў пратэстанцкім касцёле, то тады каталіцкі бок праз свайго пробашча абавязаны папрасіць біскупа аб дыспэнсе ад кананічнай формы (г.зн. без прысутнасці каталіцкага распарадчыка). Пасля атрымання дыспэнсы можна заключыць сужэнства ў свабоднай форме, каб толькі цырымонія мела публічны характар (г.зн. адбывалася ў прысутнасці прынамсі двух адпаведных сведкаў), а таксама каб мела характар рэчаіснага акту заключэння сужэнства трывалага і адзінага. Можа мець характар, напр., грамадзянскі або сямейны, хоць Каталіцкі Касцёл заахвочвае і прапануе, каб гэтая ўрачыстасць мела рэлігійны характар. 4. Андрэй, 31 год, Менск Калі кажам пра падрыхтоўку да сужэнства ў Каталіцкім Касцёле, то на сённяшні дзень абавязковай з’яўляецца праграма 10 катэхезаў, зацверджаных Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, змешчаных у кнізе с. Барбары Сайнок «Пакліканыя да любові», а таксама візіты ў сямейную кансультацыю. Калі кажам пра катэхезы, то яны маюць характар тэалагічнай падрыхтоўкі да сужэнства. Што ж датычыць візітаў у сямейную кансультацыю, то яны датычаць тэмаў, звязаных з полам і сексуальнасцю чалавека. Для каталіцкага боку — гэта абавязковыя заняткі. Што ж датычыць некаталіцкага боку, у выпадку пытання спадара Андрэя, бо гэта праваслаўная асоба, то дзеля сапраўднага заключэння сужэнства ў Каталіцкім Касцёле патрабуюцца веды і свядомасць адносна мэтаў і істотных элементаў сужэнства. Некаталіцкі бок запрашаецца, каб гэтыя веды пазнаць разам са сваім будучым сужонкам на перадсужэнскіх сустрэчах. 5. Дарка,, 18 гадоў, Полацк Каго называем агностыкам? Агностык — гэта чалавек, які прызнае, што, можа, Бог існуе, але ён у Яго не верыць. Інакш кажучы, не аспрэчвае існаванне Бога. Але, незалежна ад таго, існуе Ён ці Яго няма, ён у Яго не верыць. І цяпер, ці з’яўляецца магчымым заключэнне сужэнства католіка з чалавекам, які так сябе акрэслівае? Так, магчымым з’яўляецца заключэнне сапраўднага саюзу ў Каталіцкім Касцёле. Ізноў жа, што для гэтага патрэбна? У такім выпадку патрабуецца дыспэнса дыяцэзіяльнага біскупа, адносна сапраўднасці гэтага саюзу і, натуральна, абяцанні, пра якія ішла гаворка, што датычаць каталіцкага выхавання патомства з гэтага сужэнства. 6. Iрына, 38 гадоў, Менск Сапраўды, муж з’яўляецца галавой сям’і. Гэтае вучэнне Касцёл абвяшчаў ад пачатку свайго навучання. Але ж галава сям’і — гэта не нейкі тытул і прывілея дамінацыі, а абавязак першынства ў ахвярнай любові, а таксама забеспячэнне сям’і матэрыяльных асноваў жыцця і развіцця. Быццё галавой сям’і — гэта таксама ўзначальванне на шляху веры. Таму, пані Ірына, думаю менавіта так. Калі Ваш муж з’яўляецца веруючым чалавекам, здольным павесці сваю сям’ю шляхамі веры ў праваслаўнай традыцыі, свядомы і гатовы ўзяць на сябе адказнасць за выхаванне Вашых дзяцей у праваслаўнай веры, то, мне здаецца, што нішто не перашкаджае, каб вы заключылі сакрамэнт сужэнства ў Праваслаўнай Царкве. Калі ж ён лічыць, што ягонае рэлігійнае жыццё недастатковае, каб гарантаваць быццё галавой сям’і таксама і ў рэлігійнай сферы, то гэтае заданне павінны ўзяць на сябе Вы, пані Ірына. 7. Ігар, 30 гадоў, Мінск Мне здаецца, спадар Ігар, што Вы інакш разумееце прадстаўленыя паняцці, чым я. Заключэнне сакрамэнту сужэнства католіка з мусульманінам ці атэістам не з’яўляецца, тут зацытую, «аднабаковым шлюбам». Каб заключыць сапраўдны сакрамэнт сужэнства ў Каталіцкім Касцёле, патрабуецца сапраўдная сужэнская згода. Гэта азначае, што асобы, якія жадаюць заключыць саюз перад афіцыйным сведкам, якім з’яўляецца біскуп, прэзбітэр альбо дыякан, узаемна згаджаюцца прыняць адно аднаго. Знешне маюцца на ўвазе словы сужэнскай прысягі. Таму жанчына не можа заключыць сужэнства з мужчынам, які не хоча гэтага сужэнства. І наадварот. Мужчына не можа заключыць сужэнства з жанчынай, якая гэтага сужэнства не хоча. Гаворачы пра сужэнства паміж католікам і мусульманінам ці атэістам, мы кажам пра змешанае сужэнства. А гэты аспект я растлумачыў раней. 8. Уладзімір, 39 гадоў, Магілёў Сапраўды, Каталіцкі Касцёл не прызнае разводаў, г.зн., што калі сужэнства сапраўдна заключанае, а гэта значыць згодна з патрабаваннямі ККП, то яно не можа быць разлучана. Але, як у свецкай тэрміналогіі, так і ў касцёльнай, існуе такое паняцце, як «сепарацыя». Што ж такое сепарацыя? Яна з'яўляецца разарваннем або ўстрыманнем ад супольнага жыцця абодвух сужонкаў з далейшым трываннем заключанага імі сужэнства. Інакш кажучы, сепарацыя вызваляе ад абавязкаў супольнага пражывання і выканання сужэнскага абавязку, але сужэнскі вузел надалей захоўваецца. Калі і па якіх прычынах можна вызначыць сепарацыю? Гэта рэгулююць каноны 1152-1153 ККП. Калі кажам пра прычыны, то вызначаем наступныя: чужаложства, небяспека для жыцця або здароўя душы або цела праз аднаго з сужонкаў, невыкананне фундаментальных сужэнскіх абавязкаў. Хто ў такім выпадку можа ў Касцёле сцвердзіць сепарацыю? Па-першае, дыяцэзіяльны біскуп, па-другое, біскупскі суд, і па-трэцяе, самі сужонкі, калі існуе для гэтага сур'ёзная прычына. Калі кажам пра спыненне сепарацыі паводле касцёльнага права, то яно наступае ў трох выпадках:
9. Сяргей, 32 гадоў, Минск Дазволю сабе зацытаваць кс. Паўлюка: «У сувязі з тым, што Касцёл не выказаўся выразна пра аўтаномію права Касцёлаў і адлучаных супольнасцяў на Захадзе, узнікае пытанне, паводле якой формы павінны заключаць сужэнства адлучаныя браты на Захадзе? На гэтае пытанне новы Кодэкс Кананічнага Права не дае адказу. Сыходзячы з гэтага, трэба прыняць, што сужэнствы ахрышчаных некатолікаў — за выключэннем усходніх — будуць сапраўдныя, калі будуць заключаныя як перад уласнай рэлігійнай супольнасцю, так і перад чыноўнікам грамадзянскага стану». 10. Елена, 23 гадоў, Минск Спадарыня Алена, мне здаецца, што калі Вы катэгарычна адмаўляеце заключэнне сужэнства ў Каталіцкім Касцёле, то трэба задумацца над іншымі магчымасцямі. Разумею, што Вы з’яўляецеся практыкуючай асобай, якая чынна ўдзельнічае ў жыцці Праваслаўнай Царквы. Таму ўзнікае пытанне: ці здольныя Вы даць гарантыю, што выхаваеце дзіця ў праваслаўнай традыцыі? Калі не, то, можа, муж з’яўляецца больш практыкуючым католікам, і ён можа запэўніць, што выхавае дзіця ў каталіцкай веры. Думаю, што трэба было б менавіта з гэтага боку падысці да праблемы. 11. Юлия, 30 гадоў, Минск Шаноўная спадарыня Юлія. Натуральна, сітуацыя ў Вашай сям’і няпростая. Разумею, што Ваш муж глыбока веруючы, як і Вы. Для гэтага, як Вы правільна заўважылі, патрэбна больш Бога, больш малітвы. Бог, які з’яўляецца адзіным, незалежна ад традыцыі, у якой мы Яго праслаўляем, з’яўляецца стварыцелем еднасці і супакою. Таму трэба даверыць Яму справы, якія выклікаюць цяжкасці ў Вашай сям’і. Хацелася б, каб Вашае дзіця бачыла найперш добры прыклад, бо, нягледзячы на розныя традыцыі, мы верым у Адзінага Бога.
|