Новапрызначаны кардынал заклікае не губляць надзею ў перыяд крызісу веры |
Дзяржава Ватыкан |
27.11.2012 11:14 |
Па словах кардынала, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, перыяды паслаблення веры былі на працягу ўсёй гісторыі Касцёла. Арцыбіскуп Манілы адзначыў, што наданне яму кардынальскай годнасці з’яўляецца заклікам, каб Касцёл на Філіпінах сур’ёзна ўсвядоміў сваю місію ва ўсёй Азіі. Філіпінцы, дадаў кардынал Тагле, могуць падзяліцца з хрысціянамі многіх краін сваёй верай, а таксама запаліць іншых гераізмам, з якім яны сведчаць аб ёй. Іерарх звярнуў увагу, што філіпінская дыяспара ва ўсім свеце захоўвае веру і спрыяе яе распаўсюджванню. (AG) |