Ватыкан: хрысціяне могуць знішчыць смяротны вірус, якім апанавана Амерыка |
Дзяржава Ватыкан
|
14.12.2012 13:37 |
12 снежня ў Апостальскай Сталіцы завяршыўся кангрэс «Ecclesia in America», прысвечаны абмеркаванню праблем, якія існуюць у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Як адзначыў старшыня Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі кардынал Марк Уэлле, хрысціяне павінны многае зрабіць для барацьбы з несправядлівасцю ў гэтай частцы свету.
Галоўнымі праблемамі Амерыкі, па словах кардынала, якія прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, з’яўляюцца выкарыстанне бедных, нелегальны гандаль, парушэнне правоў мігрантаў, насілле на вуліцах і разбітыя сем’і.
Усё гэта, падкрэсліў іерарх, патрабуе ад хрысціян прымянення адпаведнай «тэрапіі», каб знішчыць «смяротны вірус эгаізму, зайздрасці і варожасці», якім апанавана Амерыка. Праца на карысць справядлівасці і салідарнасці, як дадаў старшыня Папскай камісіі, павінна базавацца на ласцы пакаяння і навяртання.
(AG)
|