Прадстаўнік Ватыкана: маральны рэлятывізм у Еўропе пагражае свабодзе сумлення |
Рымская курыя
|
17.01.2013 14:09 |
«Існуе рэальная пагроза, што маральны рэлятывізм, які разумецца як новая норма грамадскага жыцця, будзе ўсё больш падрываць фундамент свабоды сумлення і веравызнання», — так пракаментаваў сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыяту Ватыкана арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці нядаўнія абмеркаванні ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека адносна рэлігійнай дыскрымінацыі.
Па словах прадстаўніка Апостальскай Сталіцы, пытанні свабоды сумлення і веравызнання вельмі складаныя ў еўрапейскім грамадстве, дзе ўсё больш назіраецца разнароднасць рэлігій і ўзрастанне секулярызацыі.
«Касцёл жадае бараніць свабоду сумлення і веравызнання ў любых абставінах», — падкрэсліў арцыбіскуп, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Гэтая свабода, дадаў іерарх, «не з’яўляецца перашкодай у будаванні талерантнага плюралістычнага грамадства, а наадварот — яго ўмовай».
(AG)
|