| Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння: сённяшні навуковы атэізм блізкі да таталітарызму | 
| Рымская курыя | 
| 10.11.2012 19:39 | 
| 
 Як адзначыў арцыбіскуп Мюлер, сучасны атэізм упісваецца ў працэс дэхрысціянізацыі Захаду, які доўжыцца яшчэ з XVII стагоддзя. Сённяшні атэізм не прапануе нічога новага ў параўнанні з тым, што сцвярджалі яго прыхільнікі чатыры стагоддзі таму. Іерарх падкрэсліў, што разуменне веры як паталогіі збліжае навуковы атэізм з сумна вядомымі палітычнымі ідэалогіямі. У гэтым кантэксце прэфект Кангрэгацыі Веравучэння назваў метафізіку рэальным выйсцем з адвечнага інтэлектуальнага дыспуту паміж рацыяналізмам і эмпірызмам. Маецца на ўвазе разуменне чалавека як істоты, адкрытай на трансцэндэнтнае, якая ў адносінах з Богам знаходзіць мір, праўду і дабро. (AG)  | 












 Так званы навуковы атэізм лёгка пераходзіць у ідэалогію, а затым — у палітычна-таталітарную праграму поўнай дэгуманізацыі. На гэта звярнуў увагу прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Мюлер падчас V Сусветнага метафізічнага кангрэсу, які праходзіў у Рыме 8–10 лістапада.
Так званы навуковы атэізм лёгка пераходзіць у ідэалогію, а затым — у палітычна-таталітарную праграму поўнай дэгуманізацыі. На гэта звярнуў увагу прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Мюлер падчас V Сусветнага метафізічнага кангрэсу, які праходзіў у Рыме 8–10 лістапада. для друку
 для друку Ватыканскае радыё
Ватыканскае радыё