Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
80 гадоў таму ў СССР была аб’яўлена «бязбожная пяцігодка»
15.05.2012 14:24

15 мая 2012 г. спаўняецца 80 гадоў з моманту выдання дэкрэту савецкага ўрада аб «бязбожнай пяцігодцы». Сталін паставіў мэту: да 1 мая 1937 г. на тэрыторыі ўсёй краіны павінны забыць імя Бога.

У той час налічвалася звыш 5 мільёнаў ваяўнічых бязбожнікаў, аб’яднаных у звыш 60 тысяч супольнасцяў. Распачыналася стварэнне антырэлігійных працоўных універсітэтаў — спецыяльных устаноў для падрыхтоўкі кадраў для наступлення на рэлігію.

План ліквідацыі рэлігіі да 1937 г. распрацавалі ў Антырэлігійнай камісіі. Згодна з ім да 1932–1933 гг. павінны былі зачыніцца ўсе святыні, да 1933–1934 гг. — знікнуць усе рэлігійныя традыцыі, да 1935–1936 гг. збіраліся знішчыць усіх святароў, а да 1937 г. павінна была знікнуць з жыцця сама памяць пра Бога.

Аднак перапіс 1937 г. не пацвердзіў планы. Таму яго вынікі засакрэцілі, і было вырашана перайсці да тактыкі знішчэння.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.