Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З’езд музыкантаў у Жодзіне: у чым каларыт хрысціянскай музыкі? (дададзена відэа)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.04.2013 10:44

12–14 красавіка ў Жодзіне адбыўся чарговы з’езд музыкантаў, на якім сабралася больш за 50 асобаў з розных куткоў Беларусі. Правялі з’езд прадстаўнікі гурта «Кана» з Украіны.

Музыканты дзяліліся ўласным вопытам у галіне музыкі, праводзілі заняткі, майстар-клас, а таксама давалі сведчанне як сустрэлі Бога ў сваім жыцці.

Падчас індывідуальных заняткаў госці з Украіны дзяліліся з пачынаючымі добраахвотнікамі таямніцамі музычных хітрасцяў, якія спрыяюць таму, каб жывая музыка была крыніцай радасці і захаплення як для музыкантаў, так і для слухачоў.

Так, у класе гітарыстаў Аляксей Каплуньскій дэманстраваў, што трэба іграць так, каб музыка была больш разнастайнай і непаўторнай.

У класе вакалу Хрысця Падлісецкая звяртала ўвагу на пастаноўку голаса, дынаміку і адвагу ў спяванні ўсім сэрцам.

Непаўторны каларыт хрысціянскай музыцы дадавалі барабаны. Прафесійная ігра Віктара Лісніўскага прывяла ў захапленне ўдзельнікаў з’езду. Падчас майстар-класу музыкант прадэманстраваў як барабаны могуць не перашкаджаць, а дапамагаць славіць Бога.

Лена Скіба як кіраўнік гурта гарманічна ўводзіла атмасферу адзінства і еднасці, дзелячыся ўласным досведам і распальваючы сэрцы ўдзельнікаў да праслаўлення Бога.

На заканчэнне з’езду адбылася Эўхарыстыя, у музычным афармленні якой прынялі ўдзел усе ўдзельнікі з’езду.

а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС

;feature=youtu.be

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.