Паведамленне з ХХІ Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі |
[25 чэрвеня 2004 г., парафіяльны дом у Паставах, Віцебская дыяцэзія] У сустрэчы прынялі ўдзел усе каталіцкія біскупы Беларусі на чале са старшынёй ККББ кардыналам Казімірам Свёнткам. Старшыня прадставіў сігнальны экземпляр Імшала на беларускай мове. Вызначана колькасць запланаваных да выдання экземпляраў. Біскупы выказалі згоду на змяшчэнне прэфацый у двух версіях: звычайнай і ўрачыстай. Зацверджаны пэўныя адзіныя формы ў літургіі ў той частцы агульных уводзінаў да Імшалу, у якой неабходна прыняцце рашэння Епіскапату Партыкулярнага Касцёла. Старшыня паінфармаваў аб зацвярджэнні Кангрэгацыяй па справах Божага культу і сакрамэнтаў рытуалу хросту дзяцей. Акрэслена колькасць экземпляраў выдання гэтага рытуалу. Прынята рашэнне аб змяшчэнні некаторых дадатковых малітваў пры чарговым выданні малітоўніка «Ойча наш». Створаны новы склад Мітрапалітальнай камісіі па перакладзе літургічных тэкстаў. Абмяркоўваліся таксама іншыя душпастырскія патрэбы Касцёла на Беларусі. Біскуп Антоні Дзям’янка,
Генеральны сакратар ККББ |
Адноўлена 13.07.2009 13:50 |