Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне з 35-га звычайнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі |
Мінск, 11 снежня 2007 г. Біскупы зацвердзілі агульны план душпастырства на наступны, 2008 год. Ён будзе праходзіць пад дэвізам «Божае Слова — крыніца надзеі». У агульнай душпастырскай праграме прадугледжаны паглыбленыя катэхезы пра сутнасць Касцёла як супольнасці, якая дапамагае нам на шляху да збаўлення; ажыўленне дыялогу з іншымі хрысціянамі на падставе праўды і ўзаемнай павагі. Сярод душпастырскіх мерапрыемстваў: IV Міжнародная медыцынская канферэнцыя, правядзенне якой запланавана на 17 мая 2008 г. у Віцебску, а таксама сустрэча моладзі ў Івянцы (сярэдзіна ліпеня), прымеркаваная да Сусветных дзён моладзі ў Сіднэі (Аўстралія). Удзельнікам пасяджэння быў прадстаўлены тэкст перакладу на беларускую мову новай энцыклікі Святога Айца Бэнэдыкта XVI Spe salvi. Напрыканцы года сабраныя біскупы разгледзелі справаздачы кіраўнікоў катэхетычнай і літургічнай камісій і прадстаўленыя імі планы працы на бліжэйшы час. Былі вылучаныя біскуп і дэлегаты ад моладзі з усіх дыяцэзій на Сусветныя дні моладзі ў Сіднэі (Аўстралія). На пасяджэнні арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч быў зацверджаны ў якасці старшыні рады ККББ па сродках масавай інфармацыі. Былі абмеркаваныя таксама іншыя пытанні з жыцця Касцёла. Генеральны Сакратар ККББ |
Адноўлена 13.07.2009 15:49 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.