Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Паведамленне з 39-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі |
[3 красавіка 2009 г., г. Мінск]
У пасяджэнні прынялі ўдзел усе каталіцкія біскупы Беларусі на чале са Старшынёй ККББ біскупам Аляксандрам Кашкевічам. Прысутнічаў таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч. - З нагоды надыходзячых велікодных святаў сабраныя на канферэнцыі ўдзельнікі накіравалі віншаванні Святому Айцу Бэнэдыкту XVI, падкрэсліваючы лучнасць з ім у яго намаганнях адносна захавання хрысціянскай этыкі і маралі.
- Сабраныя азнаёміліся з прапановамі адносна збору касцёльнай дакументацыі з мінулых дзесяцігоддзяў, калі адсутнічалі поўныя касцёльныя структуры ў Беларусі.
- Былі абмеркаваны некаторыя пытанні адносна каардынацыі дабрачыннай дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
- Сабраныя прынялі справаздачы з дзейнасці Інтэрнэт-службы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Бюро Адказнага за СМІ пры Сакратарыяце ККББ.
- Была прынята справаздача з дзейнасці Душпастырскага цэнтра пры ККББ і ўзгоднены будучыя душпастырскія планы і праекты.
Біскуп Антоній Дзям’янка Генеральны Сакратар ККББ
|
Адноўлена 13.07.2009 16:07 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.