Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распараджэнне да святароў, якія нясуць душпастырскае служэнне ў Беларусі |
25 лютага Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, звярнуўся да святароў з наступным распараджэннем: Да святароў, якія нясуць душпастырскае служэнне ў Беларусі Шаноўныя святары, да вас, напэўна, дайшлі звесткі аб стане здароўя Святога Айца Яна Паўла ІІ, а таксама аб Яго вялікім клопаце пра тое, каб былі рэалізаваны ўсе заданні Касцёла таксама падчас Яго неабходнага прабывання ў клініцы Джэмэлі. Я ўпэўнены, што вы, шаноўныя святары, ужо распачалі з вернікамі малітвы ў інтэнцыі здароўя Святога Айца, і за гэтую паставу сардэчна вам удзячны. Праз гэты ліст жадаю даць сведчанне маёй лучнасці з вернымі перад Панам Богам ў гэтым сыноўскім абавязку. Гэтым лістом аддаю распараджэнне:
Спадзяюся, што любоў да Святога Айца і Касцёла падкажа і іншыя акты пабожнасці ў гэтай важнай інтэнцыі. З пастырскім благаслаўленнем.Кардынал Казімір Свёнтэк |
Адноўлена 18.07.2009 15:43 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.