Паведамленне з 43-га Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі |
43-яе Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 22 чэрвеня 2010 г. у памяшканні Сакратарыята ККББ. На пасяджэнні прысутнічалі таксама Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС. Біскупы, сабраныя на пасяджэнні, абмеркавалі магчымасць стварэння пенсійнага фонду і фонду салідарнасці для святароў, кансэкраваных і свецкіх асоб, якія працуюць у касцёльных структурах. Біскупы вызначылі святара-кандыдата на старшыню Папскіх Місійных Спраў у Беларусі. Падчас пасяджэння былі абмеркаваны статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў Беларусі. Сабранымі на пасяджэнні былі абмеркаваны ініцыятывы і вынікі розных мерапрыемстваў, якія праходзілі ў Беларусі ў Год святарства. Іерархі, якія 9–11 чэрвеня прымалі ўдзел у мерапрыемствах на заканчэнне Года святарства ў Рыме, падзяліліся з прысутнымі сваімі ўражаннямі аб сусветнай сустрэчы святароў. Біскупы выказалі сваю заклапочанасць адносна прымянення ў Беларусі метаду штучнага апладнення in vitro, што не адпавядае навучанню Касцёла. Адносна гэтага пытання біскупамі будзе падрыхтаваны адпаведны дакумент. Удзельнікамі пасяджэння было абмеркавана пытанне супрацоўніцтва з Мальтыйскай службай дапамогі і магчымасці павелічэння ў будучым такой дапамогі для найбольш патрабуючых у нашай краіне. У сувязі з заканчэннем працы кс. Аляксандра Амяльчэні на пасадзе выконваючага абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказнага за СМІ пры ККББ сабраныя падзякавалі святару за ахвярную працу і пажадалі Божага благаслаўлення на новай пасадзе супрацоўніка беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Выконваючым абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказным за СМІ пры ККББ быў прызначаны а. Аляксандр Улас OFM Conv, якому біскупы пажадалі святла Духа Святога ў выкананні адказных абавязкаў у Касцёле ў Беларусі. |
Адноўлена 22.06.2010 17:22 |