Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
						
						
| Віншавальны ліст старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы | 
| Мінск, 6 жніўня 2013. Яго Благаславенства Найдастойнейшы СВЯТАСЛАЎ Першаіерарх і Глава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы КІЕЎ Ваша Благаславенства! Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць Вашаму Благаславенству, усім Найдастойным Уладыкам – членам Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды Юбілея 1025-годдзя Хросту Кіеўскай Русі. Хрост Святога Уладзіміра ў 988 годзе адбыўся ў той час, калі Царква Канстантынопальскага Патрыярхату ды Рымская Царква жылі ў еднасці. Праз Таямніцу Хросту Кіеўская Русь увайшла ў супольнасць Адзінай, Святой, Каталіцкай і Апостальскай Царквы, у вялікую сям’ю хрысціянскіх народаў.  Лучнасць веры і пастырскага служэння ў адзінстве з Рымскай Царквой была на працягу гісторыі ды застаецца сёння каштоўнай духоўнай спадчынай Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.  Мінулыя цяжкія дзесяцігоддзі пераследаванняў хрысціян на нашых усходнеславянскіх землях пакінулі нам прыклады ўзаемадапамогі (часам у экстрэмальных умовах вязніцы), а таксама мужнага душпастырскага супрацоўніцтва паміж духавенствам і вернікамі рыма-католікамі ды грэка-католікамі нашых народаў.  У Юбілейным Годзе 1025-годдзя Хросту Кіеўскай Русі каталіцкія біскупы, духавенства і вернікі Беларусі цешацца, бачачы адраджэнне і развіццё Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і шчыра жадають, каб душпастырскія высілкі Вашага Благаславенства, Дастойных Іерархаў ды духавенства прыносілі шчодры плён і служылі паглыбленню супрацоўніцтва паміж католікамі ўсходняй і заходняй традыцый у справе Новай евангелізацыі сярод нашых народаў.  У духу малітвы еднасці ў Хрысце Збаўцы Біскуп Аляксандр Кашкевіч Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі | 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
					











 для друку
 для друку