Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне біскупаў Беларусі наконт скарачэння тэрмінаў для правядзення аборту |
Некаторыя каталіцкія парафіі атрымалі лісты з прапановай падпісаць калектыўны зварот вернікаў аб унясенні зменаў у закон «Аб ахове здароўя», між іншым, аб скарачэнні тэрмінаў для правядзення аборту. Нагадваем, што Каталіцкі Касцёл выступае супраць абортаў незалежна ад абставінаў. Аборт – гэта забойства. У сувязі з гэтым звяртаемся да святароў і вернікаў з просьбай не збіраць подпісаў пад лістом, які заахвочвае да скарачэння тэрмінаў аборту. Дзіця з’яўляецца чалавекам ад хвіліны зачацця да моманту натуральнай смерці, і наш абавязак — бараніць яго жыццё. 6 лістапада 2013 г. |
Адноўлена 07.11.2013 15:51 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.