Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне з 58-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

5 снежня 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 58-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічалі ўсе члены і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Падчас пасяджэння быў абмеркаваны ліст Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў адносна перадачы знаку супакою падчас святой Імшы. ККББ заклікае святароў і вернікаў прытрымлівацца ўстаноўленага Касцёлам парадку і ні ў якім разе ў гэты час не перамяшчацца па святыні. Касцёл падкрэслівае, што знак супакою мае глыбокі малітоўны сэнс і перадае супакой у кантэксце Эўхарыстыі, таму не можа выконвацца «механічна».

ККББ зацвердзіла, што ў душпастырскай праграме падрыхтоўкі да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў, якое будзе святкавацца ў 2017 годзе, 2015 год з’яўляецца Годам навяртання з дэвізам «Марыя — прытулак грэшнікаў».

З нагоды распачацця Года кансэкраванага жыцця біскупы выказалі сваю згоду ўключыць прапановы «Аб’яднання вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых Манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі» ў пастырскія мерапрыемствы Касцёла ў Беларусі.

Быў зацверджаны пераклад трэцяга тома Літургіі гадзінаў на беларускай мове, а таксама Францішканскі лекцыянарый, які будзе выкарыстоўвацца падчас набажэнстваў у францішканскіх святынях.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зрабіў справаздачу з Сінода Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіў у Ватыкане ў кастрычніку гг.

Таксама падчас пасяджэння былі вызначаны дэлегаты на 51-ы Міжнародны кангрэс на Філіпінах, які адбудзецца ў студзені 2016 г. Каталіцкі Касцёл у Беларусі будуць прадстаўляць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і пробашч гродзенскай катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя кс. Ян Кучынскі.

Ксёндз Антоній Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, быў прызначаны міждыяцэзіяльным каардынатарам па падрыхтоўцы да Сусветнага дня моладзі ў Кракаве ў 2016 годзе.

Ардынарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка і с. Нунэ Цітаян MSF былі прызначаны дэлегатамі на Еўрапейскую сустрэчу Кіраўнікоў камісій і нацыянальных каардынатараў, адказных за катэхізацыю, якая адбудзецца 27-29 студзеня 2015 года ў Рыме.

Іерархі вызначылі дату Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю. Яна адбудзецца 21-28 верасня 2015 года. Галоўным пунктам пілігрымкі будзе асвячэнне табліцы з Марыйным гімнам «Magnificat» у г. Айн-Карэн. Табліца будзе трэцім беларускім знакам у Святой Зямлі пасля табліцы з малітвай «Ойча наш» у аднайменным касцёле ў Іерусаліме і мазаікі Маці Божай Будслаўскай у санктуарыі Маці Божай у Назарэце.

Адноўлена 03.02.2016 17:00
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дакументы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

04.05 16:28Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
24.05 15:07Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30.11 14:26Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
21.11 15:49Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці
28.10 16:38Паведамленне з 60-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
03.06 17:02Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі