Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| У мінскай архікатэдры пройдзе VI Фестываль духоўнай музыкі | 
	| Анонсы | 
	| 14.11.2011 14:12 | 
|  19– 23 лістапада 2011 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (плошча Свабоды, 9) адбудзецца VI Фестываль духоўнай музыкі ў гонар святой Цэцыліі. На канцэрты запрашаюцца ўсе жадаючыя.
 Праграма фестывалю:
 19 лістапада, субота — вечар арганнай музыкі (выканаўца — П’ер Жыво, Францыя). Пачатак у 19.30. 
 20 лістапада, нядзеля — канцэрт духоўнай музыкі (архікатэдральны хор). Пачатак у 14.00.
 
 22 лістапада, аўторак — святая Імша ў гонар св. Цэцыліі (архікатэдральны хор). Пачатак у 18.30.
 
 23 лістапада, серада — вечар арганнай музыкі (выканаўца — Ёган Трумэр, Германія). Пачатак у 19.30.
 
 Уваход на канцэрты вольны.
 
 
 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.