Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстасці ў Браславе пройдуць у малітве аб пакліканнях да святарства
Анонсы
16.08.2012 12:12

Сёлетнія ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў, што пройдуць 17–18 жніўня, будуць прысвечаны тэме пакліканняў да служэння на ніве Пана. Падчас урачыстай літургіі сакрамэнт святарства прымуць дыяканы, якія паходзяць з Віцебскай дыяцэзіі.

Праграма ўрачыстасцяў >>>

«Прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё» (пар. Мц 9, 38)

Гэтыя словы з Евангелля абуджаюць у нас дзіўнае пытанне: чаму мы павінны прасіць аб пакліканні працаўнікоў на сваё жніво. З’яўляецца здзіўленне: а што я з гэтага буду мець, бо жніво Пана — гэта выключна Яго справа.

Ці гэта справа Пана?

Магчыма, гэтае навучанне Езуса павінна нагадваць нам аб патрэбе ўшанавання пакліканых і тых, хто абвяшчае Яго навуку. Можа, гэта пытанне ўказвае нам на тое, што справа пакліканняў таксама ў нашых інтарэсах, і гэта мы павінны прасіць Пана, каб сярод нас Ён захацеў выбраць свайго працаўніка, а мы ўмелі шанаваць яго, бо з’яўляецца плёнам нашай просьбы.

У гэтым годзе будзем старацца споўніць заахвочванне Езуса Хрыста «Прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё». Будзем прасіць аб працаўніках, якія будуць працаваць на хвалу Пана, не дзеля сваёй хвалы, не для выгодаў і добрага жыцця, але для Бога.

Каля трону Маці Божай Валадаркі Азёраў будзем прасіць Бога, каб паклікаў працаўнікоў і захацеў выбраць іх сярод нас. Гэты час будзе прысвечаны засяроджванню над пакліканнем, над тым дарам, які Бог нам дае, але часта мы баімся яго прыняць, баімся быць выбранымі, не маем адвагі прадаць усё, што маем, і купіць «зямлю, у якой схаваны скарб».

Запрашаем на гэтую малітву ўсіх, хто праслаўляе Маці Божую: малітоўныя групы, моладзь, дзяцей і дарослых. Заахвочвам да малітвы аб святасці пакліканняў, аб пакліканні да святарскага і законнага жыцця, аб добрых і святых сем’ях, бо ў іх ёсць добрае жніво для святых пакліканняў да служэння на ніве Пана.

Хрыстус кажа: будзьце святымі, як Я святы. Будзьма святымі, бо да гэтага мы пакліканы і да гэтага нас запрашае Бог.

У гэтым годзе ўрачыстасці ў марыйным санктуарыі ў Браславе распачнуцца 17 жніўня святой Імшой у 18.00, падчас якой будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі, у 24.00 адбудзецца Імша на польскай мове. 18 жніўня святая Імша ў 08.00 — з удзелам святароў, якія паходзяць з браслаўскай парафіі. У 11.00 — урачыстая літургія з удзяленнем сакрамэнту святарства.

Як заўсёды, чуванне будзе напоўнена малітвай, літургічнымі набажэнствамі. У гэтым годзе ў нашай парафіі малітоўная група «Маці ў малітве» перажывае 10-годовы свайго існавання. У сувязі з гэтым 17 жніўня адбудзецца сустрэча гэтай групы і запрошаных гасцей.

15 жніўня распачнецца дыяцэзіяльная сустрэча моладзі, на якую ўжо сёння сардэчна запрашаем моладзь з усёй Беларусі.

Маю надзею, што ўсе сустрэнемся перад цудоўным абразом Маці Божай Валадаркі Азёраў, каб супольна прасіць аб патрэбных нам ласках.

Cальватарыяне

Праграма ўрачыстасцяў пад дэвізам «Марыя — Маці пакліканняў»

17 жніўня (пятніца)

  • 18.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (распачынаецца праграма для ўсіх вернікаў)
  • 20.00 — пачатак малітоўнага чування. Ружанец
  • 21.00 — Акафіст
  • 22.00 — канцэрт хору і аркестра з Мінска
  • 22.45 — набажэнства Тэзэ

18 жніўня (субота)

  • 24.00 — святая Імша (падзяка Богу за 10 гадоў існавання ў парафіі групы руху «Маці ў малітве»)
  • 01.30 — ружанцовая працэсія са свечкамі
  • 03.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 06.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 07.00 — Ружанец
  • 08.00 — святая Імша
  • 09.00 — Ружанец
  • 10.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 11.00 — галоўная ўрачыстая святая Імша са святарскімі і дыяканскімі пасвячэннямі (узначаліць Апостаьскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці). Літургію канцэлебруюць кардынал Тэадор Маккарык з Вашынгтона, арцыбіскуп Рыжскі Збігнеў Станкевіч, біскуп Кірыл Клімовіч з Іркуцка і біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.