Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Браславе 15–18 жніўня |
Анонсы
|
13.08.2012 10:40 |
VII Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае. Як і заўсёды пройдзе яна ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе і распачнецца 15 жніўня. Тэма сустрэчы — «Пакліканні — дар Божай любові».
Таму ўсіх, хто лічыць і адчувае сябе маладым (і мае не менш 16 гадоў), у каго ёсць вольны час і хто хоча яго карысна правесці, хто жадае адчуць дух братэрскай любові і распазнаць жыццёвае пакліканне запрашаюць на сустрэчу моладзі ў Браславе. Сустрэча будзе папярэднічаць адпустовым урачыстасцям у санктуарыі. Нагадаем, што з гэтага года святкаванне ў Браславе будзе прыпадаць на трэцюю суботу жніўня.
Прапануем праграму сустрэчы:
15 жніўня (серада), урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
- 16.00 — рэгістрацыя
- 17.30 — афіцыйны пачатак Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі
- 18.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
- 19.00 — святая Імша
- 20.00 — вячэра
- 21.00 — канцэрт гурта «Amore vitae» (Мінск)
- 22.00 — «Позірк Маці» (разважанне), благаслаўленне
16 жніўня (чацвер)
- 08.30 — снеданне
- 09.00 — ранішняя малітва, праслаўленне
- 09.30 — канферэнцыя. Праца ў групах
- 12.00 — святая Імша
- 13.00 — абед
- 15.00 — гадзіна Божай Міласэрнасці
- 15.30 — канферэнцыя
Прэзентацыя манаскіх кангрэгацый. Майстэрні - 19.00 — вячэра
- 20.00 — канцэрт гурту «Подых Духа» (пінская семінарыя)
- 22.00 — «Позірк Маці» (разважанне), благаслаўленне
17 жніўня (пятніца)
Кантактная інфармацыя:
+375 29 592 65 69 кс. Тадэвуш Дабравольскі SDS +375 29 811 50 94 кс. Адам Квяткоўскі SDS.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.