Год Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі пачнецца 13 снежня з адкрыцця Святых Дзвярэй ва ўсіх катэдрах і некаторых святынях краіны.
Святы Год міласэрнасці абвясціў Папа Францішак. Гэты год пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня 2015 г., і скончыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
З Надзвычайным Юбілейным Годам Міласэрнасці звязаны адпусты.
«Каб перажыць і атрымаць адпуст, вернікі павінны зрабіць кароткую пілігрымку да Святых дзвярэй, адчыненых у кожнай катэдры або касцёлах, вызначаных дыяцэзіяльным біскупам, а таксама ў чатырох папскіх базыліках у Рыме, у знак глыбокага імкнення да сапраўднага навяртання. Акрамя таго, я распараджаюся, каб у санктуарыях, дзе былі адчынены Дзверы Міласэрнасці, і ў касцёлах, якія традыцыйна вызначаны ў якасці юбілейных, існавала магчымасць атрымання адпусту. Важна, каб гэты момант быў звязаны, у першую чаргу, з сакрамэнтам паяднання і ўдзелам у святой Імшы, а таксама з разважаннем пра міласэрнасць. Неабходна будзе суправаджаць гэтыя цэлебрацыі вызнаннем веры і малітвай за мяне і ў маіх інтэнцыях, якія нашу ў маім сэрцы на карысць Касцёла і ўсяго свету», — напісаў Пантыфік.
Адкрыццё Святых Дзвярэй адбудзецца 13 снежня ў наступным парадку: - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
- Мінск – адкрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 11.00 – пачатак (Statio) у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (пл. Незалежнасці, 15) святой Імшой.
- 12.00 – працэсія з касцёла свв. Сымона і Алены да архікатэдры.
- 13.00 – адкрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры.
Узначальвае святкаванне Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. - Магілёў – адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Пачатак (Statio) у капліцы на польскіх могілках (вул. Лазарэнка) святой Імшой у 9.30. Затым у 10.30 працэсія з капліцы да катэдры. Адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры ў 11.00. Узначальвае святкаванне біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. - Будслаў – адкрыццё Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, пачатак святой Імшой у 12.00. Узначальвае святкаванне біскуп Юрый Касабуцкі.
- Віцебская дыяцэзія
- Віцебск – адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры Езуса Міласэрнага, пачатак у 9.30.
- Браслаў – адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў, пачатак у 18.00.
- Гродзенская дыяцэзія
- Гродна – адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры св. Францішка Ксаверыя, пачатак у 12.00.
- Ліда – адкрыццё Святых Дзвярэй у касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у 12.00.
- Тракелі – адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Каралевы нашых сем’яў.
- Гудагай – адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай.
- Рось – адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Пана Езуса Журботнага.
- Пінская дыяцэзія
- Пінск – адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 8.30.
- Брэст – адкрыццё Святых Дзвярэй у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў 18.00.
- Баранавічы – адкрыццё Святых Дзвярэй у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў 12.00.
- Гомель – адкрыццё Святых Дзвярэй у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў 9.00.
- Бяроза – адкрыццё Святых Дзвярэй у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў 9.00.
- Лагішын – адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў 10.00.
- Іванава (Палескі) – адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Святога Андрэя Баболі ў 10.00.
Гл. таксама:
|